Стэфан Жаромскі
Стэфан Жаромскі | |
---|---|
польск.: Stefan Żeromski | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Maurycy Zych[1], Józef Katerla[1] і Stefan Iksmoreż[1] |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1864[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1925[4][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Adam Żeromski[d] і Monika Żeromska[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, аўтар дзённіка, драматург, пісьменнік навуковай фантастыкі |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (польск.: Stefan Żeromski; 14 кастрычніка 1864, Страўчын, Радамская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1925, Варшава, Польская Рэспубліка) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 гадах — бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—1912 гадах — у эміграцыі ў Парыжы. Выказваўся супраць дыскрымінацыі і ўціску беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваенныя гады[7].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб’ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Doktor Piotr
- Duma o hetmanie
- Dzieje grzechu
- Echa leśne
- Firlykowe Wzgórze
- Ludzie bezdomni
- Na probostwie w Wyszkowie
- O żołnierzu tułaczu
- Popioły
- Przedwiośnie
- Puszcza Jodłowa
- Rozdzióbią nas kruki, wrony
- Róża
- Sen o szpadzie
- Siłaczka
- Sułkowski
- Syzyfowe prace
- Уцякла мая перапёлачка
- Uroda życia
- Walka z szatanem
- Wiatr od morza
- Wierna rzeka
- Zapomnienie
- Zmierzch
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха, Л. Баршчэўскі і інш.
- Верная рака / пер. М. Дубянецкі // Прайдзісвет № 4;
- Табу Архівавана 10 жніўня 2010. / пер. А. Сёмуха // ARCHE № 11 (62), 2007.
- [1] Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны… / пер. Л. Баршчэўскі // Літаратурная Беларусь. № 2 (186). 2022.
Фільмы па творах
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 — тэлесерыял Пракляты ўтульны дом (Беларусь) паводле аповесці «Верная рака».
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Krzyzanowski J. R. Stefan Zeromski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan Żeromski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б https://bazhum.muzhp.pl/media/files/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1951-t42-n1/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1951-t42-n1-s1-40/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1951-t42-n1-s1-40.pdf
- ↑ Калачынскі Ю. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. С. 68.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хмяльніцкі М. Жаромскі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан Жаромскі
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Кельцах
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на кальвінісцкіх могілках Варшавы
- Члены Польскага ПЭН-клуба
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі